Р-327 «Кветка»
Р-327 «Кветка» | |
---|---|
Тып: | станцыя перашкод |
Краіна: | Беларусь |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | са снежня 2022 |
Выкарыстоўвалася: | |
Гісторыя вытворчасці | |
Вытворца: | Канструктарскае бюро «Радар» |
Р-327 «Кветка» — беларуская станцыя перашкод КВ (НF) і комплекс радыёэлектроннай барацьбы, распрацаваны КБ «Радар»[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Р-327 «Кветка» створана на шасі грузавіка МАЗ[2].
Станцыя прызначана для выяўлення, пеленгавання, месцавызначэння і радыёпадаўлення наземных і авіяцыйных ліній радыёсувязі КВ (HF) дыяпазону, якія працуюць на фіксаваных частотах і ў рэжыме праграмнай перабудовы працоўнай частаты (ПППЧ), пры павярхоўным прасторавым выпраменьванні перашкодавага сігналу. Здольна адначасова на фіксаваных частотах душыць да 4 ліній сувязі, у рэжыме ПППЧ — 1. Станцыя дазваляе душыць сістэмы спадарожнікавай навігацыі GPS, ГЛОНАСС, BeiDou, Galileo[3].
Сістэма здольная праводзіць радыёманіторынг і радыёпадаўленне аналагавых і лічбавых крыніц радыё-выпраменьвання ва УКХ-дыяпазоне ад паўтары да 30 МГц[4].
Комплекс значна скараціўся ў параўнанні з папярэднімі аналагамі. Калі раней было неабходна тры машыны, у «Кветцы» разлік, які складаецца з шасці чалавек (2 кіроўцы, два аператары, начальнік станцыі і камандзір аддзялення[1]), змяшчаецца ў двух. Станцыя цалкам электронная. Значна палепшана эрганоміка працоўных месцаў баявых разлікаў[4].
У пачатку 2023 года комплекс прыняты на ўзбраенне ў беларускай арміі, галоўным чынам прыкрываючы памежныя ўчасткі[1][4]. Першая перадача комплексаў у войскі адбылася яшчэ ў снежні 2022 года[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- XI международная выставка вооружений и военной техники MILEX: итоги выставки. — 2023. — С. 13. — 31 с.