Сабор у імя Архістратыга Міхаіла (Мазыр)
Праваслаўны храм | |
Кафедральны сабор Святога Архангела Міхаіла | |
---|---|
![]() | |
52°02′46″ пн. ш. 29°16′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мазыр |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Тураўская |
Архітэктурны стыль | позняе барока |
Заснавальнік | род Аскерак |
Першае згадванне | 1645 |
Дата заснавання | 1618 |
Будаўніцтва | 1745 — 1760 (1770) |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзеючы |
Сайт | turov.by |
![]() |
Кафедральны сабор Святога Архангела Міхаіла — праваслаўны сабор у Мазыры, галоўны храм Тураўскай епархіі, пабудаваны як касцёл бернардынаў у XVIII стагоддзі ў стылі позняга барока ў выглядзе двухвежавай трохнефавай базілікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1615 годзе кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III Ваза фундуе манастыр бернардзінцаў у Мазыры. У 1645 годзе адстаўны палкоўнік Стэфан Лозка падарыў манахам драўляны кляштар, які пабудаваў насупраць Мазырскага замка. Гэты кляштар разам з усім местам быў зруйнаваны маскоўскім войскам падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667).
Будынак сабора ўзведзены ў 1760 — 75 гг. з цэглы па фундацыі мазырскага маршалка Казіміра Аскеркі як касцёл пры кляштары бернардзінцаў на месцы драўлянага храма. Кляштар скасаваны ў 1832 г. і прыстасаваны першапачаткова пад гарадскую бальніцу, а ў 1839 г. - пад прысутныя месцы (архітэктар Вісконці), касцёл перададзены праваслаўным. У гэтым жа годзе будынак значна пацярпеў ад пажару. У 1851 г. складзены каштарыс на перабудуву касцёла ў царкву, аднак рэканструкцыя завершана толькі ў 1865 г. Сабор асвячоны ў імя архістратыга Міхаіла, у 1876 г. адрамантавана.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/%D0%9C%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D1%80._%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD%D1%86%D0%B0%D1%9E._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D1%8B_1-%D0%B3%D0%B0_%28%D1%83%D0%BD%D1%96%D0%B7%D0%B5%29_%D1%96_2-%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%B0%D1%9E_%D0%B6%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BF%D1%83%D1%81%D0%B0.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D1%80._%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD%D1%86%D0%B0%D1%9E._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D1%8B_1-%D0%B3%D0%B0_%28%D1%83%D0%BD%D1%96%D0%B7%D0%B5%29_%D1%96_2-%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%B0%D1%9E_%D0%B6%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BF%D1%83%D1%81%D0%B0.jpg)
Кляштарны комплекс уяўляе сабой помнік архітэктуры позняга барока XVII—XVIII стагоддзяў у выглядзе прамавугольнага храма, падзеленага ўнутры двума шэрагамі калон на тры нефы: цэнтральны і два бакавых.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/%D0%9C%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D1%80._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0_%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD%D1%86%D0%B0%D1%9E._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D1%80._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0_%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD%D1%86%D0%B0%D1%9E._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD.jpg)
Сабор вырашаны 3-нефавай 2-вежавай базілікай з 5-граннай апсідай. Галоўны 3-часткавы фасад — увагнута-выпуклая архітэктурная плоскасць, раскрапавана звязкамі пілястраў, тонкапрафіляванымі карнізамі. Барочныя рысы ў архітэктуры храма вылучыліся ў фігурных ліштвах аконных праёмаў і ўваходнага партала, складанай прафіліроўцы крапаваных карнізаў, увагнутых плоскасцях вежаў, слаістых пілястрах і арнаментальных капітэлях. Шатровыя пакрыцці 3-ярусныя вежы (васьмярык на 2 чацверыках) набылі ў 1829 г. ; над імі і прамежкавым трохвугольным франтонам (у тымпане ляпны медальён з барэльефам Хрыста Уседзяржыцеля) узнесены цыбулепадобныя купалкі з ажурнымі залачонымі крыжамі. Архітэктура завяршэння фасада набыла рысы класіцызму — трохвугольныя франтоны, арачныя праёмы з імпастамі ў прамавугольных нішах, карнізы з сухарыкамі. Партал увахода завершаны лучковым разарваным франтонам з прамавугольнай нішай для абраза па цэнтры. Рытм бакавых фасадаў ствараюць лучковыя аконныя праёмы і лапаткі ў прасценках.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Прастора інтэр'ера 6 магутнымі пілонамі падзелена на 3 нефы: цэнтральны перакрыты цыліндрычным, нізкія бакавыя — крыжовымі скляпеннямі на здвоеных падпружных арках, абапёртых на слупавыя і насценныя пілястры. Скляпенні размаляваны сюжэтнымі евангельскімі сцэнамі. Апсіду з ляпным прысценным алтаром і глорыяй у завяршэнні вылучае 3-ярусны разны драўляны іканастас. Над скляпеністым нартэксам хоры з пластычна выгнутым парапетам, дэкарыраваным аркатурай. Пад апсідай знаходзіцца крыпта, перакрытая цыліндрычным скляпеннем. У алтары абраз «Хрышчэнне» і 2 скульптуры віленскай работы - «Хрыстос у цямніцы» і «Хрыстос».
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Абраз Архангела Міхаіла ў кафедральным саборы ў імя Архістратыга Міхаіла
-
Алтар у крыпце Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора
-
Надмагільная пліта Барбары Аскерка ў крыпце
-
Надмагільная пліта Караліны Аскерка, жонкі Казіміра Аскеркі, у крыпце
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 241-242.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя сабора на сайце Тураўскай епархіі
- Фотаздымкі на Radzima.org
- Сабор у імя Архістратыга Міхаіла (Мазыр) на сайце «Архіварта»