Мазырскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сучасная рэканструкцыя Мазырскага замка

Мазырскі замак — драўлянае абарончае і адміністрацыйнае збудаванне позняга сярэднявечча ў Мазыры. Існаваў y 15—18 ст. на гарадзішчы старажытнага Мазыра. Пабудаваны на месцы ўмацаванага драўлянага замка 14 ст. Займаў мыс паміж шырокімі ярамі, якія праразалі высокі карэнны бераг Прыпяці.

У XVI стагоддзі цэнтральная частка Мазыра была абнесеная астрогам. У 1520—30-я г. зруйнаваны татарамі. Каля 1543 года быў адноўлены драўляны замак з гароднямі і вежамі. Чатырохгранныя вежы мелі па сем баявых ярусаў з падсябіццямі, а зверху накрываліся шатровым дахам. Сцяна з гародняў мела два баявыя ярусы і таксама мела падсябіцці з бланкаваннем. Дзве гародні былі прыстасаваныя для жылых мэтаў. На замкавым двары стаяла замкавая царква Спаса, некалькі трохкамерных дамоў, скарбніца, свіраны, піўніца і іншыя.

Пасля перабудовы ў 1576 меў 5 вежаў. У 1609 цалкам згарэў, y 1613 адноўлены. У ходзе ваенных дзеянняў 17 стагоддзя замак неаднойчы быў разбураны і паступова прыйшоў y заняпад. У 18 стагоддзі Мазырскі замак — парадны замкава-палацавы комплекс, які складаўся з драўлянага палаца ў цэнтры і гаспадарчай зоны.

Пры даследаванні на замчышчы выяўлены рэшткі жылой пабудовы 16 стагоддзя з кафлянай печчу, складзенай з гаршковай і каробчатай кафлі, упрыгожанай геаметрычным арнаментам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]