Сава (гістарычная правінцыя)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Сава, гістарычная правінцыя)
Сава (фінск.: Savo, таксама Савалакс ад шведск.: Savolax, Савонія ад лац.: Savonia) — гістарычная правінцыя Фінляндыі ва ўсходняй частцы краіны, паміж Карэліяй і Хямэ, у наш час падзелена паміж правінцыямі Паўднёвае Сава і Паўночнае Сава. Сталіца — горад Саванліна. Тэрыторыя Сава стала ядром фармавання адной з народнасцей фінскага этнаса — савакатаў.
Гісторыя Сава
[правіць | правіць зыходнік]У тыя стагоддзі, калі Фінляндыя знаходзілася ў складзе Швецыі, правінцыя ўваходзіла ў склад зямлі Эстэрландыя (Эстэрланд, шведск.: Österland) пад імем Савалакс.