Сакарскі спіс цароў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сакарскі спіс цароў — пералік егіпецкіх цароў, выбіты на камені ў часы Рамсеса II. Цяпер захоўваецца ў Егіпецкім музеі.

Спіс быў знойдзен у 1861 годзе ў Егіпце ў Сакары, у грабніцы Тунры (ці Тунароя), чыноўніка («галоўны жрэц-чытальнік» і «Наглядчык над работамі на ўсіх царскіх помніках») фараона Рамсеса II[1].

У надпісе пералічваюцца 58 цароў, ад Анеджыба і Каа (I дынастыя) да Рамсеса II (XIX дынастыя), у адваротным храналагічным парадку, за выключэннем «правіцеляў Другога пераходнага перыяду, гіксосаў, і тых правіцеляў… якія былі блізкія да ерэтычнага Эхнатона»[2].

Імёны (кожнае акружана рамкай, т.зв. картушам), з якіх толькі 47 захавалася, вельмі пашкоджаныя. У спісе вялікая колькасць недакладнасцей, напрыклад, там упамінаюцца толькі чатыры цары III дынастыі. Храналогія правільная толькі для цароў XII дынастыі. Адзіны вядомы фотаздымак спіса быў апублікован у 1865 годзе[3].

Прарысоўка Сакарскага царскага спіса, заснаваная на фотаздымках і зарысоўках 1864-65 гг.

Цары ў спісе[правіць | правіць зыходнік]

Імёны пералічваюцца ў адваротным храналагічным парадку ад правага краю зверху да левага краю знізу так, як меркавалася іх чытаць.

Верхні рад Ніжні рад
Нумар Фараон Імя ў спісе Нумар Фараон Імя ў спісе
1 Рамсес II User-maat-ra Setep-en-ra 30 Неферэфра Kha-nefer-ra
2 Сеці I Men-maat-ra 31 Шэпсескара Shepses-ka-ra
3 Рамсес I Men-pehty-ra 32 Неферыкара Какаі Nefer-ir-ka-ra
4 Харэмхеб Djeser-kheperu-ra Setep-en-ra 33 Сахура Sahura
5 Аменхатэп III Neb-maat-ra 34 Усеркаф User-ka-f
6 Тутмас IV Men-kheperu-ra 35 Тамфціс? Імя разбурана.
7 Аменхатэп II Aa-kheperu-ra 36 Біхерыс? Імя разбурана.
8 Тутмас III Men-kheper-ra 37 Джэдэфптах Імя разбурана.
9 Тутмас II Aa-kheper-en-ra 38 Шэпсескаф Імя разбурана.
10 Тутмас I Aa-kheper-ka-ra 39 Менкаўра Імя разбурана.
11 Аменхатэп I Djeser-ka-ra 40 Хафра Kha-f-ra
12 Яхмас I Neb-pehti-ra 41 Джэдэфра Djed-ef-re
13 Ментухатэп II Nebhepetre 42 Хуфу Khufu
14 Ментухатэп III Se-ankh-ka-ra 43 Снофру Sneferu
15 Аменемхет I Se-hetep-ib-ra 44 Хуні Huni
16 Сенусерт I Kheper-ka-ra 45 Хаба Neb-ka-ra
17 Аменемхет II Nub-kau-ra 46 Сехемхет Djoser-teti
18 Сенусерт II Kha-kheper-ra 47 Джосер Djoser
19 Сенусерт III Kha-khau-ra 48 Хесехемуі Beby
20 Аменемхет III Ni-maat-ra 49 Худжэфа «Імя адсутнічае»[4]
21 Аменемхет IV Maat-kheru-ra 50 Сехеміб-Перэнмаат? Nefer-ka-sokar
22 Нефрусебек Sobek-ka-ra 51 Сет-Перыбсен? Nefer-ka-ra
23 Пепі II Nefer-ka-ra 52 Сенед Senedj
24 Мерэнра I Mer-en-ra 53 Венег Wadjlas
25 Пепі I Pepi 54 Нінечэр Ba-netjeru
26 Цеці Teti 55 Ранеб Kakau
27 Уніс Unis 56 Хатэпсехемуі Bau-netjer
28 Джэдкара Ісесі Maat-ka-ra 57 Каа Qe-behu
29 Менкаухор Men-kau-hor 58 Анеджыб Merbapen

Іншыя царскія спісы Новага царства[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Robert Morkot. The Egyptians: An Introduction. Routledge, 2005. ISBN 0-415-27103-7. Page 74.
  2. Пераклад цытаты з: Gerald Verbrugghe, John Moore Wickersham. Berossos and Manetho, Introduced and Translated. University of Michigan Press, 2001. Page 104.
  3. de Rougé, Emmanuel (1865). Album photographique de la mission remplie en Égypte. Paris. pp. 152, photographs 143–145. 
  4. Словам «худжэфа» старажытныя егіпецкія пісцы пазначалі страчаныя імёны фараонаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Auguste Mariette: La table de Saqqarah in Revue Archeologique Vol 10, Paris 1864, p. 168-186, Pl. 17
  • Emmanuel de Rougé: Album photographique de la mission remplie en Égypte, Paris 1865, Photographs, No. 143—145
  • Auguste Mariette: Monuments divers recueillis en Égypte et en Nubie (Tables), Paris 1872, Vol. II, Pl. 58
  • Eduard Meyer: Ägyptische Chronologie, Pl. 1, (Berlin 1904)