Саламандравыя
Саламандравыя | |||||||||||||||||||||||||||
![]() Triturus cristatus | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Salamandridae Goldfuss, 1820 | |||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы[1] | |||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||
|
Салама́ндравыя[2], сапраўдныя саламандры[2] (Salamandridae) — сямейства хвастатых земнаводных[3].
Сямейства аб’ядноўвае каля 15 родаў (у т.л. трытоны, даўгахвостыя трытоны і інш.), больш за 70 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы.
Даўжыня да 70 см. Пазванкі выгнугыя назад. Зубы на абодвух сківіцах. У дарослых жабраў няма, дыхаюць лёгкімі. Сакрэт скурных залоз некаторых саламандраў ядавіты.
Жывуць у вільготных лясах, па берагах вадаёмаў, трапляюцца да вышыні 3000 м. Актыўныя ў прыцемку і ўначы. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.
Апладненне ўнутранае. Адкладваюць ікру, ёсць яйцажывародныя і жывародныя.
Саламандравых выкарыстоўваюць як лабараторных жывёл.
Зноскі
- ↑ Amphibian Species of the World 6.0, an Online Reference: Salamandridae Goldfuss, 1820. American Museum of Natural History, New York, USA.
- ↑ а б БелЭн, 2002
- ↑ Саламандрамі называюць таксама некатрых хвастатых земнаводных з іншых сямействаў (напр. саламанра іспалінскія, саламанра бязлёгачныя, саламанра акулярныя).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Петрыкаў А. М. Саламандравыя, саламандры сапраўдныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 98. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).