Саламон Танхелевіч Мілер
Саламон Танхелевіч Мілер | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 22 снежня 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1937 (47 гадоў) |
Партыя |
Саламон Танхелевіч Мілер (22 снежня 1889, г. Кнышын, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 1 верасня 1937) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў камандзір атрада самаабароны ў Беластоку, потым у арміі. У 1910 арыштаваны за арганізацыю салдацкага бунту. З турмы уцёк, эмігрыраваў у ЗША, дзе ўдзельнічаў у левым прафсаюзным руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. З 1919 года член РКП(б), загадчык секцыі па рабоце сярод яўрэйскага насельніцтва Смаленскага гаркома РКП(б).
З 1921 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі, сакратар Беластоцкага акруговага камітэта КПРП. Удзельнік 6-га кангрэса Камінтэрна. З 1923 года член ЦК, з 1926 года член Бюро ЦК КПЗБ. У 1932—1933 гадах узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З 1933 на партыйнай рабоце ў БССР, з 1936 — у Омскай вобласці. Аўтар брашуры «Першыя гады Кампартыі Заходняй Беларусі» (1935, пад псеўданімам І. Р. Валевіч). Скончыў самагубствам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мілер Саламон Танхелевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).