Перайсці да зместу

Салакас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Салокі)
Мястэчка
Салакас
літ.: Salakas
Герб
Герб
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Салокі
Насельніцтва
519 чалавек (2011)
Часавы пояс
Салакас на карце Літвы
Салакас (Літва)
Салакас

Са́лакас[1] (літ.: Salakas, традыцыйная беларуская назва — Салокі, таксама Салакі[2]) — мястэчка ў Літве, на возеры Луодзіс. Цэнтр сянюніі Зарасайскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Салокі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў гэту мясцовасць Віленскаму біскупству.

Пад 1552 годам Салокі ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Салокі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні.

Каля 1890 года ў Салоках быў 81 будынак.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Салокі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

  • XIX стагоддзе: ~1890 год — 1083 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 519 чал.

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Капліца Святога Яна Непамука (1930)
  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1911)
  • Могілкі татарскія

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 74.
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 59.