Салідол
Выгляд
Салідол (лац.: solidus — шчыльны і oleum — масла, ранейшая назва — тавот) — пластычны змазачны матэрыял, прызначаны ў мэтах змяншэння трэння слізгання і заўчаснага зносу дэталяў машын і механізмаў.
Уяўляе сабой густую масу цёмна-рудага (амаль чорнага) колеру. Тэмпература плаўлення 75—90 °C, мяжа трываласці на зрушэнне 1—4 г/см³. Не раствараецца ў вадзе.
Недахопамі салідолаў з'яўляецца нізкая тэмпература плаўлення і дрэнная механічная стабільнасць[1].
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Салідолы атрымліваюць:
- Сінтэтычны салідол — згушчэннем нафтавых масел (індустрыяльнае масла сярэдняй вязкасці) кальцыевым мылам на аснове сінтэтычных тлустых кіслот;
- Тлушчавы салідол — згушчэннем тлушчаў.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Салідол адносіцца да антыфрыкцыйных змазак агульнага прызначэння для звычайных тэмператур. Выкарыстоўваецца ў вузлах, працуючых пры тэмпературы ад -30 да 70 °C пры невялікіх хуткасцях, нагрузках, ва ўмовах павышанай вільготнасці і адсутнасці агрэсіўных асяроддзяў[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Салідол // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 110. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).