Перайсці да зместу

Салі Муніру

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Салі Муніру
Поўнае імя Салі Алі Сарыкі Муніру
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1992(1992-10-25)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Гана
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
1999—2007 Гана Ашанці Акім Місайлз
2007—2012 Гана Ліберці Прафешыяналс
Клубная кар’ера[* 1]
2012 Гана Ліберці Прафешыяналс
2013—2015 Румынія ЧФР Клуж 46 (0)
2015—2017 Румынія Сцяўа (Бухарэст) 37 (1)
2017—2018 Партугалія Тандэла 4 (0)
2018 Турцыя Ені Малат’яспор 5 (0)
2019 Беларусь Дынама (Мінск) 10 (0)
2019—2020 Расія Тамбоў 0 (0)
2020—2021 Гана Асантэ Катока 5 (0)
2021 Беларусь Мінск 21 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2021.

Салі Муніру (англ.: Sulley Muniru; нар. 25 кастрычніка 1992, Акра) — ганскі футбаліст, паўабаронца.

Салі Муніру з’яўляецца малодшым братам былога футбаліста «Інтэра» і «Мілана» Салі Мунтары.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

На юнацкім і моладзевым узроўні выступаў за ганскія каманды «Ашанці Акім Місайлз» і «Ліберці Прафешыяналс». У студзені 2013 года перабраўся ў Еўропу, стаўшы іграком румынскага ЧФР. У чэрвені 2015 года перайшоў у склад дзеючага чэмпіёна Румыніі «Сцяўа», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. Пакінуў «Сцяўа» па заканчэнні сезона 2016/17. У лістападзе 2017 года стаў іграком партугальскага клуба «Тандэла», аднак згуляў за яго толькі ў чатырох матчах. У жніўні 2018 года перабраўся ў турэцкі клуб «Ені Малат’яспор», дзе таксама не замацаваўся ў складзе.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[3]. Стаў адным з асноўных ігракоў мінчан. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[4] і неўзабаве далучыўся да дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі — клуба «Тамбоў». У складзе «Тамбова» толькі аднойчы выйшаў на поле ў Кубку Расіі, у маі 2020 года пакінуў клуб. З лістапада 2020 года да студзеня 2021 года гуляў на радзіме за клуб «Асантэ Катока», дзе правёў 5 матчаў.

У лютым 2021 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Мінскам»[5]. У камандзе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[6].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Ганы да 12 і да 15 гадоў.

Зноскі