Сал (прыток Дона)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сал
калм. Сал, руск.: Сал
Характарыстыка
Даўжыня 776 км
Плошча басейна 21 300 км²
Басейн Дон
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 10 м³/с (за 205 км ад вусця[1])
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне на заходніх схілах узвышша Ергені
 · Каардынаты 46°20′54″ пн. ш. 44°07′47″ у. д.HGЯO
Вусце Дон
 · Месцазнаходжанне каля горада Семікаракорск
 · Каардынаты 47°31′10″ пн. ш. 40°43′52″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Калмыкія, Растоўская вобласць
Сал (прыток Дона) (Расія)
выток
выток
вусце
вусце
Сал (прыток Дона) (Растоўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Сал (калм. Сал, руск.: Сал) — рака ў Расіі, у Калмыкіі і Растоўскай вобласці, левы прыток ракі Дон. У верхнім цячэнні (180 км)[1] называецца Джурак-Сал.

Даўжыня ракі 798 (776[2]) км. Плошча вадазбору 21 300 км². Сярэдні расход вады (на адлегласці 205 км ад вусця[1]) складае 10 м³/с. Аб’ём сцёку 0,316[1] км³/год. Выток Сала знаходзіцца на заходніх схілах узвышша Ергені, каля мяжы Калмыкіі і Растоўскай вобласці. Упадае ў Дон каля горада Семікаракорск (за 2—2,5 км ніжэй па цячэнню[1]). Рэчышча звілістае. Сярод прытокаў: Вялікая Куберле, Малая Куберле, Кара-Сал, Вялікі Гашун, Амта, Булукта і інш.

Рака звязваецца Данскім магістральным каналам з Цымлянскім вадасховішчам на рацэ Дон. У басейне ракі каналы арашальнай сістэмы, 217 сажалак і вадасховішчаў[1].

Каля ракі знаходзяцца станіца Андрэеўская, сяло Дубаўскае, пасёлак Южны, слабада Вялікая Мартынаўка[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 365. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]