Калмыцкая мова
Калмыцкая мова | |
---|---|
Саманазва |
Хальмг келн ᡍᠠᠯᡅᡏᠠᡎ ᡘᡄᠯᡄᠨ хальмг хальмг келн |
Краіны | — |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Статус | ёсць пагроза знікнення[d] |
Класіфікацыя | |
Пісьменнасць | кірыліца, лацінскае пісьмо і тода-бічыг[d] |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | кал 260 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | xal |
WALS | kmk |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 368 |
LINGUIST List | xal-kal |
ELCat | 3260 |
IETF | xal |
Glottolog | kalm1244 |
![]() |
Калмыцкая мова (саманазва хальмг келн) — нацыянальная мова калмыкаў, якія жывуць на поўдні еўрапейскай часткі Расіі (Рэспубліка Калмыкія. Таксама ёсць блізкароднасная мова айратаў Сіньцзяна і Манголіі айратаў Заходняга Кітая (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, Кукунор) і Заходняй Манголіі (Кабдоскі і Убсунурскі аймакі). (у Манголіі і Сіньцзяне пражываюць прыкладна па 170000 айратаў). Некаторыя даследчыкі аб’ядноўваюць іх у адну мову з правамі дыялектаў, аднак навукова-пацверджаных дадзеных няма. Нягледзячы на гэта варта адзначыць, што доўгі падзел айрацкіх груп і калмыкаў і выкарыстанне розных варыянтаў пісьменства моцна на мовы не паўплывала, гутарковая айрацкая і калмыцкая мовы практычна тоесныя.
Калмыцкая мова належыць да мангольскай сям’і алтайскай моўнай макрасям’і. Пэўны ўплыў на калмыцкую мову аказалі цюркскія, угорскія і тунгускія элементы, якія ўліліся ў склад калмыцкага этнасу.
На калмыцкай мове выдаецца газета «Хальмг үнн», перыядычна выходзіць часопіс «Теегин гёрл», «Байру», «Байрта».
Зноскі
- ↑ Ethnologue — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).