Нарадзіўся ў Наўтшуцы. Першапачаткова працаваў ахоўнікам у Дрэздэне, але пасля вырашыў займацца выкладаннем, узяўшы сабе першага глуханямога вучня ў 1754 годзе. Яго поспехі былі такія вялікія, што Гейніке вырашыў цалкам прысвяціць сябе гэтай працы. Лічыў гукавы метад і гутарковую мову неабходнымі для паўнавартаснай адукацыі, але выкарыстаў таксама і некаторыя формы пальцавага алфавіту. Яго заняткі і даследаванні былі перапыненыя Сямігадовай вайной, калі ён быў узяты ў палон у Пірне і дастаўлены ў Дрэздэн, але здолеў збегчы. У 1768 годзе ён жыў у Гамбургу і зноў паспяхова навучыў глухога хлопчыка здольнасці гаварыць. У 1778 годзе заснаваў з дапамогай курфюрста Саксоніі ў Лейпцыгу для глуханямых першую школу ў Германіі. Кіраваў гэтай школай да самай смерці, але памёр яшчэ да шырокага ўкаранення яго метадаў у сурдапедагогіцы. У сваіх даследаваннях карыстаўся працамі галандскага ўрача Іагана Амана.