Перайсці да зместу

Самін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хутар
Самін
Краіна
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 173 чал. (1917)
Самін (Беларусь)
Самін
Самін

Самін (таксама Сомін) — былы хутар у Навасёлкаўскім сель­савеце Пухавіцкага раёна. Не існуе з 1932 года.

У XVIII стагоддзі ўваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Двор Самін пазначаны на картах генеральнага межавання Расійскай імперыі канца XVIII стагоддзя, стаяў на рацэ Цітаўка. Уладанне Ратынскіх, потым Быкоўскіх[1]. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.

У 1889 годзе землеўладальнікам ва ўрочышчы Самін быў праваслаўны надворны саветнік Уладзімір Сяргеевіч Папоў, было 484 дзесяціны зямлі[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, на землях створаны хутары. Населены пункт не існуе з 1932 года.

  • 1908 год — 12 двароў, 87 жыхароў[3]
  • 1917 год — 24 двары, 173 жыхары, усе беларусы[4]

Мова і лексіка хутара Самін зафіксавана ў «Краёвым слоўніку Чэрвеншчыны» (1929) Міколы Шатэрніка[5].

  1. SgKP 1890, с. 71.
  2. Памяць 2003, с. 93.
  3. Ярмоловичъ В. 1909, с. 177.
  4. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 101.
  5. Ст. 53 — Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік — Беларускія дыялектныя слоўнікі. bydialects.org. — «Бяз хлеба і солі — кепская бяседа. X. Самін Пух. р.»  Праверана 1 верасня 2024.