Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навасёлкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Навасёлкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 4 127
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Навасёлкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак сельсавета

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарэлецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Гарэлец, Ліпнікі, Ліпск, Пцічанская, Пясчанка, Ржышча і Янка Купала)[1]. 29 студзеня 2010 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Азёрны[2]. 8 верасня 2017 года вёскі Кавалёва і Сенажаткі ўключаны ў гарадскую рысу Мар’інай Горкі[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4127 чалавек[4], з іх 93,1 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — палякі[5].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 студзеня 1947 года — 26
  • 1 студзеня 2011 года — 28

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 9