Перайсці да зместу

Сансарол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сансарол
англ. Sonsorol
Востраў Фана
Востраў Фана
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўСансарол 
Агульная плошча3,5 км²
Насельніцтва100 чал. (2005)
Шчыльнасць насельніцтва28,57 чал./км²
Размяшчэнне
05°19′28″ пн. ш. 132°13′16″ у. д.HGЯO
АрхіпелагКаралінскія астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Сансарол (Палау)
Сансарол
Сансарол
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы Сансарол (англ.: Sonsorol) — група з 4 астравоў на поўдні Палау. Складаюць асобны штат гэтай краіны. Агульная плошча — 3,5 км². Насельніцтва (2005 г.) — 100 чал.[1]

Астравы Сансарол фактычна з’яўляюцца часткай буйнога Каралінскага архіпелага. Уключаюць наступныя астравы каралавага паходжання:

Астравы Сансарол:
Назва Насельніцтва Плошча, км² Каардынаты
Сансарол (Дангасара) 50 1,36 05°19′37″ пн. ш. 132°13′23″ у. д.HGЯO
Тана 0,54 05°21′13″ пн. ш. 132°13′38″ у. д.HGЯO
Пула-Анна 40 0,5 04°39′18″ пн. ш. 131°57′05″ у. д.HGЯO
Мерыр 10 0,9 04°18′48″ пн. ш. 132°18′39″ у. д.HGЯO

Адміністрацыйным цэнтрам штата Сансарол лічыцца вёска Дангасара на востраве Сансарол.

Сцяг штата Сансарол

Астравы былі адкрыты падчас экспедыцыі Магелана і нанесены на карты ў 1522 г. Прыкладна ў гэты ж перыяд яны былі населены мікранезійцамі. На мяжы XIX ст. і XX ст. мясцовае насельніцтва складала каля 200 чалавек.

У 18851899 гг. астравы ўваходзілі ў склад каланіяльных валоданняў Іспаніі, 18991914 гг. — Германіі. У гады I сусветнай вайны захоплены Японіяй. Японскія прадпрымальнікі наладзілі на Сансароле вытворчасць вэнджанай рыбы. Асабліва цяжкія ўмовы для тубыльцаў склаліся пад час II сусветнай вайны, калі з-за дрэннага забеспячэння харчам сярод іх пачаўся голад. У 1947 г. астравы трапілі пад апеку ЗША.

У 1994 г. Рэспубліка Палау абвясціла незалежнасць. Астравы Сансарол увайшлі ў яе склад у якасці асобнага штата.

Сансарольцы — карэннае насельніцтва астравоў Сансарол. Яны размаўляюць на асобнай мове, блізкай да палаўанскай і япанскай моў. Яна мае афіцыйны статус у штаце Сансарол. Лічыцца, што астравы Сансарол былі населены прыкладна 500 гадоў таму выхадцам з паўночнага ўсходу (магчыма, з астравоў Яп), Даўхепітам, і чальцамі яго сям’і. Галоўнымі заняткамі сансарольцаў здаўна з’яўляюцца рыбалоўства і вырошчванне хлебнага дрэва, клубневых культур, бананаў. У адрозненне ад насельніцтва асноўнай часткі Палау, мужчыны актыўна займаюцца земляробствам і зборам ураджаю. Тут адсутнічае сістэма адліку сваяцтва па маці целунгалек.

Большасць дарослых насельнікаў астравоў Сансарол працуюць у адміністрацыі. Турызм мае абмежаваны характар, несістэматычна арганізуюцца прыватныя рыбалоўныя туры.

Зноскі