Санта-Роса-Штампак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
План палаца ў Санта-Роса-Штампак

Санта-Роса-Штампак, Santa Rosa Xtampak — буйныя руіны горада мая ў Мексіцы на паўвостраве Юкатан ў штаце Кампечэ. Руіны знаходзяцца ў 26 км на ўсход ад горада Хапельчэн каля мяжы са штатам Юкатан. У Санта-Роса-Штампак прадстаўлены абодва найбуйнейшых стыля маяскай архітэктуры, Пуўк і Чэнес. Горад быд размешчаны на самым высокім з ланцуга пагоркаў побач з саванай.

Гісторыя вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

План Санта-Роса-Штампак (пазначаны толькі найважнейшыя руіны)

Упершыню ў новы час помнік абследавалі ў 1841 г. Джон Лойд Стывенс і Фрэдэрык Кезервуд.[1] Юкатанская вайна рас прывяла да таго, што насельніцтва ў гэтых месцах амаль знікла, наведванне помніка стала складаным. Толькі ў 1891 г. руіны наведаў Тэаберт Малер.[2] Наступныя падрабязныя раскопкі правёў у 1936 г. Гары Полак.[3] У 1949 г. замеры помніка правялі Джордж Брэйнерд, Карл Рупет і Лорэнс Ройс.[4][5] З сярэдзіны 1990-х гг. праводзяцца раскопкі і рэстаўрацыя, першапачаткова пад кіраўніцтвам Антоніа Бенавідэса Кастыльё, затым іх узначаліла Рэнэ Ларэлей Сапата[6].

Манументы з надпісамі[правіць | правіць зыходнік]

Санта-роса-Штампак — адзін з нешматлікіх помнікаў Пуўкскага стылю, дзе выяўлены надпісы пісьменнасцю мая, якія добра чытаюцца, з указаннем дакладных дат ўзвядзення манументаў:[7]

Манумент Дата (еўрап. календарь) Каляндарь мая (доўгі)
Стэла 5 25.12.646 9.10.19?.2?3
Стэла 7 29.04.751 9.15.19.17.14
Стэла 3 02.10.791 9.18.1.0.0
Стэла 8 01.03.830 10.0.0.0.0
Стэла 3 03.08.871 10.2.2.0.0

Стэлы знаходзяцца ў двары на поўдзень ад вялікай піраміды.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. John L. Stephens: Incidents of travel in Yucatan. Dover Publications, New York 1963, ISBN 0-486-20926-1. Bd. 2 S. 105—115
  2. Teobert Maler: Península Yucatán. Hrsg. Hanns J. Prem. Gebr. Mann, Berlin 1997, ISBN 3-7861-1755-1. S. 210—217
  3. H. E. D. Pollock: Architectural notes on some Chenes ruins. Papers of the Peabody Museums of Archaeology and Ethnology, Harvard University, vol. 61, part 1. Cambridge, MA. 1970. S. 46-64
  4. Richard B. Stamps: A study of Late Classic Maya architecture at Sta. Rosa Xtampak. Unveröffentlichte Magisterarbeit, Brigham Young University, Provo, UT 1970
  5. George F. Andrews: Pyramids and palaces, monsters and masks, the golden age of Maya architecture, vol. 2: Architecture of the Chenes region. Labyrinthos, Lancaster (CA) 1995. ISBN 0-911437-34-7. S. 243—320
  6. Renée Lorelei Zapata: Santa Rosa Xtampak, capital en la región Chenes. In: Arqueología Mexicana 75, 2005. S. 54-57. ISSN 0188-8218
  7. Nikolai Grube: Hieroglyphic inscriptions from Northwest Yucatán, an update of recent research. In: Hanns J. Prem (Hrsg.): Escondido en la selva, arqueología en el norte de Yucatán. Instituto Nacional de Antropología e Historia, México, D. F. 2003. ISBN 970-35-0052-8, S, 339—370