Капан (горад мая)
Выгляд
| Славутасць | |
| Капан | |
|---|---|
| ісп.: Copán | |
| | |
| 14°50′17″ пн. ш. 89°08′33″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
Капа́н (ісп.: Copán) — старажытны горад індзейцаў мая на тэрыторыі сучаснага Гандураса.
Існаваў з першых стагоддзяў да н. э. У перыяд росквіту (7—8 ст. н. э.) цэнтр самастойнага палітычнага аб'яднання мая. Заняпад Капана звязаны, верагодна, з агульным крызісам гарадоў-дзяржаў мая ў 9 ст.
У выніку археалагічных раскопак 1890-х і 1930—40-х гадоў былі адкрыты шматлікія археалагічныя помнікі: рэшткі пірамід, платформ, храмаў, стадыёна і аздобленых скульптурай лесвіц.
Сучасны Капан — археалагічны запаведнік.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 20.
