Яшчылан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
горад цывілізацыі мая
Яшчылан
Yaxchilán
Yaxchilan map - RU.svg
План Яшчылана
Краіна
Горад-дзяржава
Заснаваны
Заснавальнік
Назва гарадзішчы
Адна з пірамід на верхняй тэрасе Яшчылана.

Яшчылан (юкатэк. Yaxchilán — літ. «зялёныя камяні») — былы горад цывілізацыі мая.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны на рацэ Усумасінце на тэрыторыі сучаснага штата Ч'япас у Мексіцы. Яшчылан вядомы вялікай колькасцю скульптур.

У старажытнасці горад, відаць, называўся Ісанканак (Izancanac). Часам упамінаецца пад назвамі Менчэ (Menché) і «горад Ларыяра» (Ciudad Lorillard) у гонар П'ера Ларыяра, які фінансаваў экспедыцыю па землях цывілізацыі мая.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Яшчылан вядомы сваёй манументальнай архітэктурай і прыгожай скульптурай. Іменна гэта прыцягвае да яго турыстаў. У цэнтры Яшчылана размяшчаліся некалькі плошчаў і акропаль. У цэлым у цэнтры горада было да 160 будынкаў[1]. Аб раннекласічным абліччы Яшчылана амаль нічога не вядома, самым раннім вядомым манументам Яшчылана з'яўляецца Стэла 27, яна была пастаўлена прыкладна 18 кастрычніка 514 года царом Таб-Баламам I і адноўлена ў позні класічны перыяд[2]. Стэла 27 з'яўляецца ўнікальным прыкладам аднаўлення ў познекласічным перыядзе пашкоджанай раней стэлы[2].

Яшчылан у старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

Ят-Балам, заснавальнік дынастыі, узышоў на прастол 2 жніўня 320 года, калі Яшчылан быў невялікім горадам. Горад-дзяржава паступова рос і ператварыўся ў рэгіянальны цэнтр, а дынастыя правіла да пачатку IX стагоддзя. Найбольшага ўплыву горад дасягнуў пры кіраванні цара па імені Іцамнах-Балам III, які памёр ва ўзросце 62 гадоў у 742 годзе[3].

Яшчылан быў важным горадам цывілізацыі мая ў класічны перыяд і дамінаваў у вобласці Усумасінты, падпарадкаваўшы сабе такія гарады, як Банампак (Царства Шукальнах). Працяглы час быў сапернікам горада П'едрас-Неграс на тэрыторыі сучаснай Гватэмалы і некаторы час — таксама Тыкаля.

Сапернічаў з Паленке, супраць якога вёў вайну ў 654 годзе.

Сучасны Яшчылан[правіць | правіць зыходнік]

Першае сучаснае ўпамінанне пра руіны змяшчаецца ў паведамленні Хуана Галінды 1833 года. Вывучэнне горада пачалося ў апошнія гады XIX ст., калі ўпершыню былі апублікаваны яго зарысоўкі і фатаграфіі.

Доступ к Яшчылану спалучаны з цяжкасцямі — да нядаўняга часу ў радыусе 150 км ад яго не існавала шашэйных дарог. Да горада можна было дабрацца толькі на лодцы або на невялікім самалёце. З тых часоў, як у 1990-я гады мексіканскі ўрад пабудаваў шашу ўздоўж мяжы з Гватэмалай, Яшчылан сталі наведваць турысты. Існуюць два маршруты. Першы: ад Паленке па Паўднёвай прыгранічнай шашы да Чанкалы, адтуль павярнуць на Франтэра-Карасаль, размешчаную побач з Яшчыланам і далей па рацэ Усумасінце. Другі: самалётным рэйсам з Паленке, Акасінга ці Камітана.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Предисловие (царство Пачан). Мир индейцев
  2. 2,0 2,1 История Пачана. Мир индейцев
  3. Стюфляев, Максим Правление Ицамнаах-Б'алама III (Великого) // История царств майя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Яшчылан