Сарыкапа
Выгляд
Сарыкапа | |
---|---|
каз.: Сарықопа | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 101,2 м |
Даўжыня | 27,6 км |
Шырыня | 13,2 км |
Плошча | 184 км² |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 985 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Казахстан |
|
|
|
|
|
|
Сарыкапа́ (каз.: Сарықопа) — бяссцёкавае салёнае возера на паўночным захадзе Казахстана, у Кастанайскай вобласці. Возера размешчана ў цэнтральнай частцы Тургайскай лагчыны, на вышыні 101,2 м над узроўнем мора.
Плошча возера складае 184 км² (пры высокім напаўненні — да 336 км²). Даўжыня 27,6 км, найбольшая шырыня 13,2 км. Плошча вадазбору 985 км², у Сарыкапу ўпадаюць рэкі Сарыазен і Тэкэ. Возера дробнае, складаецца з некалькіх плёсаў, якія адрозніваюцца па мінералізацыі: адны апрасняюцца, іншыя назапашваюць солі. Заходні бераг спадзісты, усходні — да 5—10 м вышыні. Сілкаванне снегавое.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сарыкапа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).