Найдзен Вылчаў
Найдзен Вылчаў | |
---|---|
балг.: Найден Станев Вълчев | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1927[1] (97 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, публіцыст, перакладчык, рэдактар |
Мова твораў | балгарская |
Узнагароды |
Найдзен Вылчаў (балг.: Найден Станев Вълчев; 30 жніўня 1927, в. Брастніца , Ловечская вобласць, Балгарыя) — балгарскі паэт, публіцыст і перакладчык[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля атрымання пачатковай адукацыі ў родным сяле, скончыў гімназію ў Плевене і юрыдычны ўніверсітэт Сафійскага ўніверсітэта ў 1951 годзе.
У 1954—1955 быў рэдактарам часопіса «Български воин» і газеты «Народна армия», 1956—1983 — у часопісе «Септември», 1983—1988 — у часопісе «Съвременник »; 1988—1989 рэдактар часопіса «Дарители». Дыпламат з 1996 па 1997. Прэзідэнт Саюза перакладчыкаў ў Балгарыі з 1989 па 1991 год.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачаў у апошнім класе Плевенскай мужчынскай гімназіі. Яго першы зборнік вершаў «На южната граница» 1953 з'яўляецца зборнікам вершаў салдата трохгадовай тэрміновай службы ў аддалённым невялікім гарнізоне. На працягу наступных дзесяцігоддзяў з'яўляюцца дваццаць кніг вершаў: «Малка повест» 1954, «Пъстра палитра» 1960, «Северна светлина» 1965, «Лунапарк» 1970, «Синьо цвете, влак, жена» 1975, «Златен август» 1977, «Написано на кленов лист» 1984, «Гигантски слалом» 1986, «Младата луна и старата луна» 2001, «Рай за грешни» 2003.
Пісаў для дзяцей пад псеўданімам Чык Чырык (балг.: Чик Чирик): «Българска земя» 1963, «Звъни, звънче» 1968, «Фото Есперанто» 1983, «Жълъдче със шапка» 2004.
У сваіх творах адлюстроўвае мінулае і сучаснае Балгарыі, прыгажосць роднай зямлі, сяброўства з Савецкім Саюзам. Для паэзіі Найдзена Вылчава характэрны душэўнасць, чысціня эмацыйнай атмасферы, блізкасць да фальклорна-песенных матываў[2].
На словы Н. Вылчава кампазітарамі С. Абраценавым , Л. Піпковым , П. Куцевым , К. Іліевым , Т. Паповым , Ё. Цанковым , П. Ступелам , А. Баяджыевым , Э. Георгіевым , Т. Русевым , М. Шчэравым былі напісаны песні, у тым ліку «Борба за мир», «Голяма песен», «Младежки марш», «Тиха вечер», «Аз те чаках», «Ние сме на всеки километър», «Кажи коя е тъмната жена», «Синя вечер», «Някога, но не сега».
Аўтар тэксту песні «Една българска роза» ў выкананні Пашы Хрыстовай на музыку Дзімітра Вылчава.
Публіцыстычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У чатырох кнігах «Попътни срещи» выпушчаныя Н. Вылчавым з 2007 па 2010, увайшлі біяграфічныя нарысы пра такіх постацей, як Елісавета Багряна , Нікола Фурнаджыеў , Панча Хараланаў Уладзігераў , Ангел Каралійчаў , Хрыста Радзеўскі , Дзімітр Дзімаў , Дзімітар Талеў, Дзімча Дзебялянаў , Мікалай Ліліеў , Георгій Райчаў , Эліяс Канеці, Рыгор Цамблак, Орлін Васілеў , Ламар , А. Пушкін, А. Міцкевіч, М. Лермантаў, К. Сіманаў, А. Твардоўскі, М. Шагал, Н. Гянджэві, В. Быкаў, С. Ясенін, М. Святлоў і іншых.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Пераклаў шмат вершаў славянскіх паэтаў. З рускай мовы перакладаў творы А. Пушкіна, А. Міцкевіча, М. Лермантава, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, К. Сіманава, С. Арлова , У. Сакалова , Я. Еўтушэнкі, І. Бродскага, Ю. Друнінай, Р. Раждзественскага, Б. Слуцкага , Б. Ахмадулінай , акрамя гэтага перакладаў паэтаў краін Балтыі і Прыкаўказзя.
З беларускай мовы перакладаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, В. Віткі, А. Вялюгіна, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага,[2] Ф. Багушэвіча і іншых, таксама перакладаў некалькі аповесцяў В. Быкава.
На беларускую мову творы Найдзена Вылчава перакладалі Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Бел. пер. — Белая чайка. — Мн., 1968
- Беларуската моя тетрадка : избрани преводи [от белоруски] / Найден Вълчев. — Мінск, 2000
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ён быў узнагароджаны нацыянальнай узнагародай Дзімча Дзебелянава, прызамі Саюза балгарскіх пісьменнікаў і Саюза перакладчыкаў ў Балгарыі, высокімі расійскімі і беларускімі ўзнагародамі, адмечаны на фестывалі Залаты Арфей .
З урадавых узнагарод Балгарыі атрымаў другі па значнасці ў краіне Ордэн Кірыла і Мяфодзія .
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 15 жніўня 2024.
- ↑ а б в Найден Вылчев // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вылчаў Найдан Станеў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 181. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Гілевіч Н. Верныя вялікім запаветам — Мн., 1977
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Выпускнікі Сафійскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна «Кірыл і Мяфодзій»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Балгарыі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты Балгарыі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Балгарыі
- Перакладчыкі на балгарскую мову
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Балгарскамоўныя паэты
- Балгарскамоўныя пісьменнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі