Андрэй Германаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Германаў
балг.: Андрей Германов
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 17 чэрвеня 1932(1932-06-17)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 мая 1981(1981-05-15) (48 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Валодае мовамі: балгарская мова[1]
Мова твораў: балгарская
Узнагароды:

Андрэй Ге́рманаў (балг.: Андрей Германов; 17 чэрвеня 1932, с. Цонева(руск.) бел., Балгарыя — 1981, Сафія) — балгарскі паэт і перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры НРБ[3].

У 1956 годзе ён скончыў Сафійскі ўніверсітэт[3]. Працаваў рэдактарам у газеце «Народна младеж», у выдавецтвах «Народна младеж(балг.) бел.» і «Български писател», як намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Съвременник(балг.) бел.» і рэдактарам часопіса «Пламък».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У зборніках паэзіі раскрывае складаны характар і багаты ўнутраны свет сучасніка. Лірыка Германава адметная глыбінёй, драматызмам пачуццяў, высокай культурай слова, дасканаласцю формы[3].

Пераклад твораў славянскай літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Перакладаў творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі, М. Танка, Н. Гілевіча, А. Вярцінскага і іншых беларускіх аўтараў. Акрамя таго перакладаў рускіх і ўкраінскіх паэтаў і пісьменнікаў[3].

Пераклады на беларускую мову[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы А. Германава перакладаў Ніл Гілевіч.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1962 — «Работнически влак» (вершы)
  • 1964 — «Родов герб» (вершы)
  • 1965 — «Равноденствие» (вершы)
  • 1967 — «Да ме запомниш» (вершы)
  • 1970 — «Преображения» (вершы)
  • 1970 — «Като въздишка» (лірыка)
  • 1970 — «Мост» (вершы)
  • 1974 — «Четиристишия» (вершы)
  • 1974 — «Парнас около нас. Дружески шаржове, пародии, епиграми» (у суаўтарстве з Іванам Ніколавым(балг.) бел.)
  • 1975 — «Касцёр на вяршыні» (беларускія пераклады)
  • 1976 — «Нови четиристишия»
  • 1979 — «Самоубийствено живеем»
  • 1981 — «Шаячни момчета» (успаміны)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Record #16176846k // general catalog of BnF Праверана 27 сакавіка 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Германов Андрей // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гілевіч Н. Верная вялікім запаветам. — Мн., 1977.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]