Сафі Рыбінг
Сафі Рыбінг | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1835[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1894[1][2] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сафі (Сафія) Рыбінг (шведск.: Sofie Ribbing; 6 сакавіка 1835 - 7 снежня 1894) — шведская мастачка Дзюсельдорфскай школы, спецыялізавалася на партрэтах і жанравых сцэнах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 6 сакавіка 1835 года ў мястэчку Адэлёф муніцыпалітэта Транас ў сям'і Пера Арвіда Рыбінга (Per Arvid Ribbing) і яго жонкі Караліны Аўгусты Эрэкроны (Carolina Augusta Ehrencrona). Яе бацька быў старшынёй мясцовага акруговага суда.
Калі дзяўчынцы было чатыры гады, уся сям'я пераехала ў прыход побач з Ёнчэпінгам. З 1850 года Сафі вучылася ў Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў, а затым працягнула навучанне ў Дзюсельдорфскай Акадэміі мастацтваў у Карла Зона, які пасля стаў прэзідэнтам Акадэміі.
Пазней яна накіравалася ў Парыж і працавала ў студыі Жана-Батыста Цісье, затым працягнула навучанне ў Бруселі ў мастака і гравёра Луі Гале.
У 1860-х гадах у Сафі Рыбінг была студыя ў Капенгагене. У 1866 годзе пад заступніцтвам Гале яна ўпершыню правяла паказ сваіх работ у брусельскім салоне. У тым жа годзе яна паспяхова ўдзельнічала ў Стакгольме на прамысловай выставе. Пазней здзейсніла працяглыя паездкі ў Лондан, дзе правяла выставы ў 1872 і 1888 гадах, і наведала Гаагу. Таксама некаторы час яна правяла ў Рыме са сваёй сяброўкай, мастачкай Агнес Бёр'есан.
Работы мастачкі можна ўбачыць у замку Фрэдэрыксборг, Нацыянальным музеі Швецыі, Гётэбаргскім мастацкім музеі, а таксама ў Нацыянальнай галерэі Нарвегіі.
Памерла 7 снежня 1894 года ў Осла падчас наведвання Нарвегіі. Замужам не была.
У 2016 годзе Савет па нацыянальнай спадчыне Швецыі (Riksantikvarieämbetet) абраў карціну Сафі Рыбінг — «Маляванне хлопчыкаў» (1864) — як адзін з твораў, якія прадстаўляюць Швецыю на фестывалі «Europeana 280» — святкаванні агульнай мастацкай спадчыны Еўропы.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Партрэтны эцюд;
-
Аўтапартрэт;
-
Пастух;
-
Партрэт Арнольдзіны Вільгельміны Стратенус (1833-1898);
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Carin Österberg і іншыя. Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare. Lund: Signum 1990, ISBN 91-87896-03-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Sophie Amalia Ribbing (англ.)
- Nordisk familjebok - Sofia Amalia Ribbing (шведск.)
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Sophie Ribbing // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2008. Праверана 21 мая 2021.