Саўская банавіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Саўская банавіна (сербахарв.: Savska banovina, Савска бановина) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія ў перыяд з 1929 па 1939 год.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Саўская банавіна была размешчана ў заходняй частцы каралеўства, на тэрыторыі сучаснай Харватыі (Гістарычная Харватыя і Славонія). На поўначы банавіна межавала з Драўскай банавінай, на ўсходзе — з Дунайскай банавінай і з Венгрыяй, на захадзе — з Італіяй, на паўднёвым захадзе — з Прыморскай банавінай, на поўдні і паўднёвым усходзе — з Врбаскай банавінай і Дрынскай банавінамі.

Банавіна атрымала сваю назву па рацэ Сава. Яе адміністрацыйным цэнтрам лічыўся горад Заграб.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе Саўская і Прыморская банавіны былі аб'яднаны ў Харвацкую банавіну.

У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны большая частка Саўскай банавіны ўвайшла ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыя. Італія і Венгрыя акупавалі асобныя раёны.

Пасля вайны рэгіён увайшоў у СФРЮ ў складзе Сацыялістычнай рэспублікі Харватыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Банавіны Каралеўствы Югаславія