Перайсці да зместу

Дрынская банавіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Босніі і Герцагавіны Гісторыя Босніі і Герцагавіны

Ілірык
Сярэднявечная Боснія, Славонская банавіна
Асманская Боснія і Герцагавіна
Баснійска—Герцагавінскае паўстанне
Баснійскі крызіс
Боснія ў складзе Аўстра-Венгрыі
Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў
Стварэнне Югаславіі
Врбаская банавіна, Дрынская банавіна, Зецкая банавіна, Харвацкая банавіна
Незалежная дзяржава Харватыя
Другая сусветная вайна
СР Боснія і Герцагавіна
Распад Югаславіі, Баснійская вайна
Рэспубліка Боснія і Герцагавіна, Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Заходняя Боснія
Дэйтанская дамова
Сучасная Боснія і Герцагавіна

Партал «Боснія і Герцагавіна»
Дрынская банавіна (1931)

Дрынская банавіна (сербахарв.: Дринска бановина/Drinska banovina) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславіі з 1929 па 1941 год.

Дрынская банавіна была размешчана ў цэнтральнай частцы каралеўства, на тэрыторыі сучасных Босніі і Герцагавіны і Сербіі, у раёне цячэння ракі Дрыны, па якой атрымала сваю назву. На поўначы межавала з Саўскай і Дунайскай банавінамі, на ўсходзе з Дунайскай і Мараўскай банавінамі, на поўдні з Зэцкай банавінай, на захадзе з Прыморскай і Врбаскай банавінамі. Адміністрацыйным цэнтрам банавіны быў Сараева.

У 1939 частка тэрыторыі банавіны ўвайшла ў Харвацкую банавіну. У 1941 тэрыторыя банавіны была падзелена паміж Незалежнай дзяржавай Харватыя і акупаванай немцамі Сербіяй.