Банавіна
Выгляд
Банавіна — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Сербаў, Харватаў і Славенцаў (КСХС) (пазн. Каралеўства Югаславія) у 1929-1941 гадах на чале з банам.
Характэрнай асаблівасцю адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу КСХС з'яўлялася наўмыснае правядзенне межаў банавін з тым, каб іх нацыянальны склад быў змяшаным — для выключэння магчымых спроб сепаратызму.
У склад дзяржавы ўваходзілі:
- Драўская банавіна
- Прыморская банавіна
- Зэцкая банавіна
- Саўская банавіна
- Мараўская банавіна
- Врбаўская банавіна
- Дрынская банавіна
- Вардарская банавіна
- Дунайская банавіна
- Харвацкая банавіна, якая карысталася аўтаноміяй (з 1939 года) — узнікла ў выніку аб'яднання Саўскай і Прыморскай банавін у жніўні 1939 года ў выніку пагаднення (Споразум) Сялянска-дэмакратычнай кааліцыі з урадам Драгіша Цветкавіча аб паданні Харватыі пэўнай аўтаноміі.
Горад Бялград — разам з гарадамі Земун і Панчэва, складаў асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку, незалежную ад банавін.