Свольна (Валынецкі сельсавет)
Вёска
Свольна
|
Сво́льна[1] (трансліт.: Svoĺna, руск.: Свольно) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў 18 кіламетрах на ўсход ад Верхнядзвінска на беразе ракі Свольна. Уваходзіць у склад Валынецкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У першай палове XIX стагоддзя належала шляхціцам Чэрскім. У пачатку ХХ стагоддзя - належала ўжо шляхціцам Длужнеўскім.
Адносілася да Таболкаўскай воласці Дрысенскага павета Віцебскай губерні. У 1904 годзе налічвала 52 жыхара.
З пракладкай Рыга-Арлоўскай чыгункі на ўчастку Полацк-Дзвінск паблізу вёскі была збудавана аднайменная станцыя, якая функцыянуе і цяпер.
У савецкі час - у калгасе імя Калініна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці БССР. У вёсцы размяшчаўся магазін.
Да 1970-х гг. у сядзібным доме Чэрскіх функцыянавала Свальнянская базавая (васьмігадовая) школа.
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ян Чэрскі - географ, геолаг, геамарфолагі, палеантолаг, даследчык Сібіры, удзельнік паўстання 1863 года.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх