Свята-Аляксандра-Неўская царква (Індура)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Праваслаўны храм
Свята-Аляксандра-Неўская царква
Індура. Царква Святога Аляксандра Неўскага.jpg
53°27′46″ пн. ш. 23°53′05″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Індура
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Гродзенскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Архітэктар Іван Ігнатавіч Калянкевіч
Дата пабудовы 1881 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000179шыфр 413Г000179
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Свята-Аляксандра-Неўская царква на Вікісховішчы

Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Індуры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1881 годзе з цэглы на ахвяраванні мясцовага памешчыка А. І. Казлоўскага.

Першапачатковы праект храма, распрацаваны ў 1876 годзе, з-за падаражання будаўнічых матэрыялаў не быў прыняты і прапанаваны для рэалізацыі ў вёсцы Лунна (цяпер у Мастоўскім раёне). Другі праект храма, разлічаны на 350 прыхаджан, распрацаваны гродзенскім губернскім архітэктарам Іванам Калянкевічам у 1879 годзе[1]. У 1880 годзе ён выканаў праект іканастаса.

У 2006—2007 гадах будынак царквы быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

У 2010 годзе быў выкананы вонкавы рамонт храма. У пачатку снежня 2012 года пачалася замена купалоў і рамонт даху.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавы храм падоўжна-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, малітоўная зала, пяцігранная апсіда. У сілуэце дамінуе шатровая званіца і цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане, узведзены над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага кубападобнага аб’ёму. У яго архітэктуры выкарыстаны рытм арачных аконных праёмаў у кілепадобных ліштвах і фрыз з квадратных шырынак.

Пры праектаванні храма дойлід адышоў ад механічнага ўвасаблення тыповага праекта і зрабіў спробы спрасціць яго. Беламураваны храм узняты на бутавы каларыстычна насычаны цокаль і на апсідзе надзелены магутным каляровым акцэнтам — вялізным мастацкім пано на евангельскі сюжэт.

Зноскі

  1. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 81

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]