Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крэва)
Славутасць | |
Свята-Аляксандра-Неўская царква | |
---|---|
| |
54°18′35″ пн. ш. 26°17′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Крэва |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Лідская епархія |
Дата пабудовы | 1854 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1854 годзе з бутавага каменю і цэглы, адноўлена ў 1928 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры позняга класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над алтарнай часткай увянчаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Да галоўнага фасада прыбудавана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца кантрастным спалучэннем бутавай муроўкі (элемент вонкавай архаізацыі) і атынкаваных пабеленых элементаў дэкору: руставаных вуглавых лапатак, ліштваў арачных аконных праёмаў, карніза і фрыза.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Малітоўная зала перакрыта драўляным скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крэва)
- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крэва) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крэва) на сайце Radzima.org
- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крэва) на сайце Глобус Беларусі (руск.)