Свята-Георгіеўская царква (Вялікія Круговічы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
52°46′31″ пн. ш. 26°37′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вялікія Круговічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў XIX стагоддзя з дрэва як прыходская[1]. Асобна пастаўлена званіца.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Царква ўяўляе саобй Двухзрубны храм: асноўны кубападобны аб’ём з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены разнымі ліштвамі.
Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]
Унутры апсіду вылучае двух’ярусны іканастас на 17 абразоў. Абраз XVIII стагоддзя «Маці Божая» і драўляная скульптура «Укрыжаванне».
Абразы «Марыя Егіпецкая», «Св. Іадосій Ігуменскі», «Прасвятая Багародзіца» і царскія вароты з іконамі «архангел Гаўрыіл», «Прасвятая Багародзіца», «Св.апосталы Мацвей і Марк», «Св.апосталы Лука і Іаан», «Успенне Прасвятой Багародзіцы», «Св. Мікалай Цудатворац» XIX стагоддзя — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 123Ж000006
Зноскі
- ↑ Описание церквей и приходов Минской епархии. Слуцкий уезд. Мн., 1897. С. 142.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Вялікія Круговічы)
- Свята-Георгіеўская царква (Вялікія Круговічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)