Свята-Георгіеўская царква (Залужжа)
Славутасць | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
53°08′18″ пн. ш. 28°10′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Залужжа |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Залужжа Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У паўночна-ўсходняй частцы вёскі. Пабудавана на мяжы XIX — XX стагоддзя з драўлянага бруса. Звесткі пра існаванне тут царквы адносяцца да XVI стагоддзя. У савецкі час выкарыстоўвалася пад вясковы клуб, першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку І. Сербава пачатку XX стагоддзя. З 1992 года дзейнічае.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Царква — помнік народнага дойлідства. Манументальны крыжовы ў плане будынак. У яго сіметрычна-восевай кампазіцыі дамінуюць высокі папярочны трансепт і двух’ярусная званіца. Галоўны ўваход вылучаны шырокім чатырохслуповым порцікам з трохвугольным франтонам і вялікім ганкам. Да прамавугольнага прыруба апсіды прымыкаюць бакавыя рызніцы. Вялікія згрупаваныя аконныя праёмы ў разных ліштвах з франтонамі. У дэкоры фасадаў выкарыстана разнастайная шалёўка — гарызантальная на сценах і вертыкальная з разным арнаментам пад карнізам і на цокалі.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутраная прастора аб’яднана агульнай плоскай столлю і ўяўляе сабой доўгую залу, у якую адкрываюцца бабінец і апсіда. Пры ўваходзе ў бабінец зроблены хоры з бакавой лесвіцай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Георгіеўская царква (Залужжа) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Залужжа) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Залужжа) на сайце Глобус Беларусі (руск.)