Свята-Дабравешчанская царква (Забрэззе)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Дабравешчанская царква
54°11′16″ пн. ш. 26°26′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Забрэззе
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Будаўніцтва 1866
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Дабравешчанская царква — праваслаўны храм у в. Забрэззе Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1866 г. з бутавага каменю. Царкоўны пагост акаймаваны бутавай агароджай з брамай на восі царквы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Складаецца з 4 частак: двух'яруснай вежы-званіцы (васьмярык на чацверыку), нізкага бабінца, асноўнага кубападобнага аб'ёму і пяціграннай апсіды. Квадратны ў плане асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам з макаўкай у завяршэнні, над гранёным шатром званіцы — таксама макаўка. На фоне бутавай муроўкі сцен (таўшчыня 1,3 м) вылучаюцца атынкаваныя вуглавыя лапаткі, просты карніз, ліштвы здвоеных лучковых аконных праёмаў. Кілепадобнымі ліштвамі аздоблены арачныя праёмы 2-га атынкаванага яруса званіцы. Галоўны ўваход вырашаны прамавугольным парталам з двухсхільным дашкам на фігурных кранштэйнах над ганкам. Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]