Свята-Духаўская царква (Падлессе)
Праваслаўны храм | |
Свята-Духаўская царква | |
---|---|
![]() Званіца каля царквы. | |
53°04′53,9″ пн. ш. 26°22′18,42″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Падлессе |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства з элементамі класіцызму |
Дата пабудовы | 1750 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Царква ў гонар Святога духа — праваслаўны храм у в. Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана на паўночнай ускраіне вёскі ў 2-й палове XVIII ст. з дрэва на месцы храма 1637 года, узведзенага па фундацыі мсціслаўскага ваяводы Георгія Сапегі[крыніца?].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%B5_%28%D0%9B%D1%8F%D1%85%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%29._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg/220px-%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%B5_%28%D0%9B%D1%8F%D1%85%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%29._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%B5_%28%D0%9B%D1%8F%D1%85%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%29._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2805%29.jpg/220px-%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%B5_%28%D0%9B%D1%8F%D1%85%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%29._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2805%29.jpg)
Царква — прыклад традыцыйнай драўлянай культавай пабудовы, у архітэктуры якой выкарыстаны элементы класіцызму.
Будынак складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму і выцягнутай пяціграннай апсіды, да якой з падоўжных бакоў прыбудаваны невялікія рызніцы. Усе аб'ёмы аб'яднаны двухсхільным гонтавым дахам. Галоўны заходні фасад вырашаны ў выглядзе шасцікалоннага порціка, завершанага трапецападобным франтонам. Порцік і апсіда завершаны гранёнымі фігурнымі вежачкамі. Сцены верцікальная ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, умацаваны брусамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Дзвярны праём на галоўным фасадзе мае паўцыркульнае завяршэнне.
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
Інтэр'ер зальны, перакрыцце бэлечнае з падшыўной столлю. Над уваходам размешчаны хоры, упрыгожаныя балюстрадай.
У царкве — абразы 17-19 стст. Асабліва шануецца і лічыцца цудадзейным абраз «Маці Божая Падлеская» (17 ст.).
Званіца[правіць | правіць зыходнік]
Перад храмам пастаўлена мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная шатром з макаўкай. Архітэктура вырашана ў стылі позняга класіцызму. Грані дэкарыраваны гарызантальнай расшыўкай тынкоўкі, вуглавымі руставанымі лапаткамі, круглымі разеткамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1984, стар. 261.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Свята-Духаўская царква (Падлессе) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Духаўская царква (Падлессе) на сайце Radzima.org
- Свята-Духаўская царква (Падлессе) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Духаўская царква (Падлессе) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)