Свята-Мікалаеўская царква (Паставы)
Праваслаўная царква | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
55°18′01″ пн. ш. 29°37′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Паставы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Першае згадванне | 1628 |
Дата пабудовы | 1894 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000574 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | cerkov-postavy.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўская царква ў Паставах — праваслаўны храм горада Паставы, пабудаваны на гістарычнай плошчы ў 1894 г. на месцы папярэдняга драўлянага уніяцкага храма.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аб’ёмна-планіровачная структура царквы адпавядае пануючай кананічнай чатырохчасткавай схеме: званіца над прытворам, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, апсіда з бакавымі рызніцамі. Прасторавая кампазіцыя храма будуецца вакол цэнтральнага двух’яруснага, завершанага маляўнічым пяцікупаллем кубападобнага аб’ёма. Далучаныя да яго бакавыя прыдзелы і паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі надаюць храму крыжовую планіровачную форму. Да аб’ёма малітоўнай залы праз прамавугольную трапезную далучаецца шатровая званіца з галоўкай. Уваход вырашаны ганкам.
У дэкоры белакаменнага будынка выкарыстаны формы старажытнарускага царкоўнага дойлідства — пояс закамар, зубчастыя фрызы пад прафіляванымі карнізамі, кілепадобныя ліштвы арачных вокнаў, кілепадобныя шчыты і какошнікі, вокны ў выглядзе трайной аркады, размежаванай кароткімі калонкамі-бочкамі.
Зала храма перакрыта цыліндрычным скляпеннем, у яе прастору праз арачны прасвет адкрываюцца хоры з балюстраднай агароджай.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Інтэр’ер царквы ўпрыгожвае аднаярусны пазалочаны іканастас з цыбулепадобнымі купалкамі па цэнтры і па баках, трактаваны ў неарускім стылі. Над уваходам шырокай аркай раскрываюцца хоры з балюстраднай агароджай. Падлога выкладзена керамічнай пліткай.
Іканастас
[правіць | правіць зыходнік]Мастацкую каштоўнасць маюць абразы былога разабранага іканастаса, што вылучаў прастору апсіды: «Прабацька Аўраам» (1866) «Мацвей і Павел», «Пётр і Іаан», «Андрэй і Якаў», «Іуда з апосталам», «Дэісус», «Спас» (мяжа 19—20 ст.), «Маці Божая з дзіцем», «Архангел Гаўрыіл», «Архангел Міхаіл», «Тайная вячэра» (усе 19—20 ст.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2001. — С. 156—157.
- Свята-Мікалаеўская царква ў Паставах // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2001. — С. 538.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Мікалаеўская царква (Паставы) на Вікісховішчы |
- Свята-Мікалаеўская царква (Паставы) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Паставы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Паставы) на сайце «Архіварта»