Свята-Мікалаеўская царква (Паставы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўная царква
Свята-Мікалаеўская царква
55°18′01″ пн. ш. 29°37′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Паставы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Першае згадванне 1628
Дата пабудовы 1894 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000574шыфр 213Г000574
Матэрыял цэгла
Сайт cerkov-postavy.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква ў Паставах — праваслаўны храм горада Паставы, пабудаваны на гістарычнай плошчы ў 1894 г. на месцы папярэдняга драўлянага уніяцкага храма.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку плошчы

Аб’ёмна-планіровачная структура царквы адпавядае пануючай кананічнай чатырохчасткавай схеме: званіца над прытворам, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, апсіда з бакавымі рызніцамі. Прасторавая кампазіцыя храма будуецца вакол цэнтральнага двух’яруснага, завершанага маляўнічым пяцікупаллем кубападобнага аб’ёма. Далучаныя да яго бакавыя прыдзелы і паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі надаюць храму крыжовую планіровачную форму. Да аб’ёма малітоўнай залы праз прамавугольную трапезную далучаецца шатровая званіца з галоўкай. Уваход вырашаны ганкам.

У дэкоры белакаменнага будынка выкарыстаны формы старажытнарускага царкоўнага дойлідства — пояс закамар, зубчастыя фрызы пад прафіляванымі карнізамі, кілепадобныя ліштвы арачных вокнаў, кілепадобныя шчыты і какошнікі, вокны ў выглядзе трайной аркады, размежаванай кароткімі калонкамі-бочкамі.

Зала храма перакрыта цыліндрычным скляпеннем, у яе прастору праз арачны прасвет адкрываюцца хоры з балюстраднай агароджай.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер царквы ўпрыгожвае аднаярусны пазалочаны іканастас з цыбулепадобнымі купалкамі па цэнтры і па баках, трактаваны ў неарускім стылі. Над уваходам шырокай аркай раскрываюцца хоры з балюстраднай агароджай. Падлога выкладзена керамічнай пліткай.

Іканастас[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкую каштоўнасць маюць абразы былога разабранага іканастаса, што вылучаў прастору апсіды: «Прабацька Аўраам» (1866) «Мацвей і Павел», «Пётр і Іаан», «Андрэй і Якаў», «Іуда з апосталам», «Дэісус», «Спас» (мяжа 19—20 ст.), «Маці Божая з дзіцем», «Архангел Гаўрыіл», «Архангел Міхаіл», «Тайная вячэра» (усе 19—20 ст.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свята-Мікалаеўская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2001. — С. 156—157.
  • Свята-Мікалаеўская царква ў Паставах // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2001. — С. 538.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]