Свята-Мікалаеўская царква (Варані)
Выгляд
Царква | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
51°49′49,76″ пн. ш. 26°49′36,17″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Варані |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства Беларусі |
Дата пабудовы | 1912 год |
Стан | працуе |
![]() |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Варані Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана на могілках у пачатку XX стагоддзя з дрэва, у 1993 годзе дабудаваны бабінец і адасобленая 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца-вартоўня.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/%D0%92%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2801%29.jpg/220px-%D0%92%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2801%29.jpg)
Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным цэнтральным зрубам, да якога далучаны прамавугольны ў плане бабінец і 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Сілуэт храма фарміруюць 8-гранная званіца з макаўкай, надбудаваная над шатровым дахам бабінца, цыбулепадобная галоўка над шатром цэнтральнага зруба. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчатых ліштвах. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Свята-Мікалаеўская царква (Варані) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Мікалаеўская царква (Варані) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Варані) на сайце Глобус Беларусі (руск.)