Свята-Мікалаеўская царква (Узмёны)
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
55°44′24″ пн. ш. 27°55′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Узмёны |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Мёрскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата пабудовы | 1882 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Узмёны Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1882 годзе з цэглы.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя чатырохчасткавая: званіца (васьмярык на чацверыку), нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з рызніцай. Шацёр званіцы і пакаты чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Элементы архітэктурнага дэкору (аркатурныя фрызы, лапаткі, ліштва лучковых аконных праёмаў) выкананы цаглянай муроўкай.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 314
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Узмёны)
- Свята-Мікалаеўская царква (Узмёны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Узмёны) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Узмёны) на сайце «Архіварта»