Свята-Міхайлаўская царква (Вострава, Слонімскі раён)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Міхайлаўская царква | |
|---|---|
| | |
| 52°57′50,1″ пн. ш. 24°59′43,64″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Вострава |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Брэсцкая |
| Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
| Архітэктар | невядомы |
| Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўная царква ў в. Вострава Слонімскага раёна[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана на могілках у XIX стагоддзі з дрэва. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Трохнефны храм з прыбудаванымі апсідай, бабінцам і званіцай. Асноўны аб'ём і прамавугольная ў плане апсіда накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Над ёю — васьмігранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Нізкая прыбудова да апсіды (рызніца) накрыта асобным аднасхільным дахам. Званіца прамавугольная ў плане, двух'ярусная, з шатровым завяршэннем. Бакавыя фасады з паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурны дэкор сціплы: карнізы, паясы сухарыкі, вертыкальная шалёўка.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры васьмігранныя слупы з арачным злучэннем дзеляць прастору царквы на 3 нефы. Форма аркі выкарыстана і ў афармленні аконных праёмаў, алтарнай перагародкі, хораў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 679.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Свята-Міхайлаўская царква (Вострава, Слонімскі раён) на Вікісховішчы |
- Свята-Міхайлаўская царква (Вострава, Слонімскі раён) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Вострава, Слонімскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Вострава, Слонімскі раён) на сайце «Архіварта»
