Свята-Пакроўская царква (Арэпічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°18′55″ пн. ш. 24°00′08″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Арэпічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1761 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000235шыфр 112Г000235

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у цэнтры в. Арэпічы (Жабінкаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўная царква на гэтым месцы існавала з XVII ст. Цяперашні будынак узведзены ў 1761 г. з драўлянага бруса і звонку вертыкальна ашаляваны. У 1846 г. царква капітальна адрамантавана. У сярэдзіне XIX ст. была прыбудавана двух'ярусная званіца.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, да якога ў 1877 г. прыбудавана двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца цяжкіх прапорцый. Двухсхільны дах па цэнтры завершаны макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Да алтарнай часткі далучаюцца бакавыя вузкія рызніцы. Пры ўваходзе ў малітоўную залу выступаюць хоры на двух слупах. Абразы 18-19 ст.: «Пакроў», «Маці Божая Замілаванне Уладзімірская», «Мікалай Цудатворац».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]