Свята-Пакроўская царква (Гаравец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Пакроўская царква
54°24′38″ пн. ш. 27°34′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія праваслаўе і БПЦ
Епархія Барысаўская епархія[1]
Благачынне Першае Лагойскае благачынне[1]
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Map

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гаравец Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 19 ст. ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Закрыта ў 1929 г. пасля арэшту святара; далей выкарыстоўвалася пад клуб, склад, стайню, зноў склад.

Выяўлена экспедыцыяй 1939 г., у задавальняючым стане. Адноўлена і адкрыта для набажэнства ў 1990 — 92 гг.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана трохчасткавай кампазіцыяй, сфарміраванай прамавугольнымі ў плане пад двухсхільнымі дахамі прытворам і малітоўнай залай, пяціграннай апсідай пад вальмавым дахам. Фасады прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • Боянов П. Житие и небытие Плещеницкой округи // Политика, позиция, прогноз. Май 1992 г. Вып. 5 (9). С. 15.