Свята-Пакроўская царква (Прылукі)
Выгляд
Славутасць | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
51°59′49″ пн. ш. 23°41′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Дата пабудовы | 1870 год |
Матэрыял | драўніна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Прылукі Брэсцкага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1870 годзе з дрэва.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучана двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, да алтарнай часткі — прамавугольная апсіда з нізкай рызніцай. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Абразы «Божая Маці Замілаванне» і «Хрышчэнне», абразы 17 — 18 ст.: «Мікалай Цудатворац», «Праабражэнне», «Хрышчэнне Хрыста і Маці Божая Замілаванне», «Адзігітрыя».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Прылукі)
- Свята-Пакроўская царква (Прылукі) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Прылукі) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Прылукі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)