Прылукі (Брэсцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Прылукі
Прылукі. Свята-Пакроўская царква (02).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 212 804 031
Прылукі на карце Беларусі ±
Прылукі (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Прылукі (Брэсцкі раён)
Прылукі (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Прылукі (Брэсцкі раён)

Прылу́кі[1] (трансліт.: Pryluki, руск.: Прилуки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчаны ў прыгараднай зоне, за 14 км на поўдзень ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на захадзе — р. Заходні Буг (прыток р. Нараў) і дзяржаўная мяжа з Польшчай.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «За мір» (цэнтр — в. Страдзеч).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выўленыя археолагамі стаянкі эпохі мезаліту (8—5-е тыс. да н.э.), неаліту (5—3-е тыс. да н.э.) за 2 км на поўдзень ад вёскі сведчаць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці.

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 16 ст. як уласнасць казны ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1566 годзе сяло Прылукі — цэнтр войтаўства ў Берасцейскім старостве і павеце ВКЛ, каралеўскае ўладанне. Сяляне мелі 43 валокі, плацілі чынш — з адной валокі 31 грош, павінны былі апрацоўваць гаспадарскую зямлю (з кожнай валокі трэба было адпрацаваць на ёй 2 дні ў тыдзень і 4 дні летам).

18 кастрычніка 1669 года М. Вішнявецкі падараваў езуітам участак зямлі ў вёсцы «для распаўсюджвання Божай хвалы і рымска-каталіцкай веры». З 1682 года ўласнасць Хайноўскага, Даніловіча, Кулеша, з 1721 года — крайчага Брэсцкага ваяводства К. Басяцкага. У 1734 годзе 3 валокі зямлі належалі Прэйсу.

Евангеліст Лука. Сярэдзіна XVIII ст. Абраз з Прылук у Музеі старажытнабеларускай культуры НАН РБ

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1870 годзе мясцовыя жыхары пабудавалі праваслаўную драўляную царкву са званіцай, прыхаджан было 2 702 чалавек з 6 вёсак. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа (24 вучні). У 1876 годзе вёска ў Мяднянскай воласці Брэсцкага павета. У 1886 годзе народнае вучылішча (навучаліся 37 хлопчыкаў), карчма. У 1890 годзе сялянам Прылуцкага сельскагаспадарчага таварыства належалі 1393,5 дзес. зямлі.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэст-Літоўскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. Працавала шкіпінарня. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 20 двароў, загубілі 21 жыхара; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Да 21 снежня 2007 года ўваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 329 мужчын і 376 жанчын (1868)
  • 242 двары, 1362 жыхары (1876)
  • 76 двароў, 836 жыхароў (1886)
  • 221 двор, 1307 жыхароў (1897)
  • 1459 жыхароў (1905)
  • 61 двор, 383 жыхары (1921)
  • 178 двароў, 664 жыхары (1940)
  • 612 жыхароў (1959)
  • 601 жыхар (1970)
  • 200 гаспадарак, 486 жыхароў (1997)
  • 182 гаспадаркі, 496 жыхароў (2005)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Пакроўская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области»(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]