Свята-Пакроўская царква (Радастава)
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
![]() | |
51°57′53″ пн. ш. 24°57′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Радастава |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Дата пабудовы | 1862 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Радастава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1862 годзе з дрэва. Да 1990-х гадоў не дзейнічала.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохзубны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Да асноўнага кубападобнага аб'ёму прыбудаваны больш нізкія апсіда і прытвор, накрытыя двухсхільнымі дахамі. Праз кароткую трапезную да галоўнага фасада далучаецца трох'ярусная шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацверыку). Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі і ромбападобнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, раскрапаваны дпшчанымі лапаткамі. Тры ўваходы вылучаны 2-схільнымі ганкамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Пакроўская царква (Радастава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Радастава) на сайце Radzima.org