Свята-Пакроўская царква (Тырвовічы)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°00′50″ пн. ш. 26°31′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Тырвовічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Дата пабудовы | 1856 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Тырвовічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, пабудавана ў 18 — 19 ст. з дрэва, адноўлена ў 1992 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохграннай алтарнай часткай, накрытымі вальмавым бляшаным дахам з цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры. Да фасада праз кароткі бабінец далучана двух'ярусная чатырохгранная шатровая прытвор-званіца (раней быў нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём). Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах, умацаваны брусамі-сцяжкамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Пакроўская царква (Тырвовічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Тырвовічы) на сайце «Архіварта»