Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера)
| Славутасць | |
| Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
|---|---|
| Петра-Паўлаўская царква ў Возеры | |
| 53°37′56″ пн. ш. 27°27′16″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Аграгарадок | Возера |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Маладзечанская епархія |
| Статус |
|
Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла размешчана на пагорку ў цэнтры аграгарадка Возера Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1838—1840 гг. з цэглы на сродкі мясцовага памешчыка графа Чапскага. У 1866 г. капітальна адрамантавана на ўрадавыя сродкі. Мураваная званіца (не захавалася) была пастаўлена асобна ад царквы, сярод драўлянай агароджы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным бляшаным дахам, у цэнтры якога ўзведзены драўляны васьмігранны барабан з шатровым верхам. Галоўны фасад завершаны камбінаваным трохвугольным франтонам і двухсхільным атыкам. Уваход аформлены 2-калонным порцікам (пазней ашаляваны). Пафарбаваныя ў жоўты колер фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі-франтонамі, крапаваны пілястрамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Пазней да алтарнай сцяны далучана прамавугольная прыбудова, падзеленая перагародкай на 2 рызніцы.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутры апсіду вылучае трох'ярусны іканастас на 16 абразоў перламутравай афарбоўкі з пазалотай, выкананы ў другой палавіне 19 ст.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Описание церквей и приходов Минской епархии. И. Минский уезд. Мн., 1878. С. 112.
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 255. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Архитектурное наследие // Сайт Узденскага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 8 студзеня 2016. (руск.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера) на сайце «Архіварта»
