Свята-Петра-Паўлаўская царква (Вялікія Жухавічы)
Славутасць | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°24′55,25″ пн. ш. 26°19′07,81″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Вялікія Жухавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Заснавальнік | Карл Радзівіл |
Дата пабудовы | 1745 год |
Глобус Беларусі | globustut.by/bol_zhuhov/… |
![]() |
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у цэнтры Вялікіх Жухавіч Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Першае апісанне драўлянай Успенскай царквы ў Вялікіх Жухавічах змешчана ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гадоў, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Царква ўзведзена фундацыяй Радзівілаў. Адносілася да Нясвіжскай пратапопіі Навагрудскага сабора.
Свята-Петра-Паўлаўская царква пабудавана як грэка-каталіцкая ў 1745 годзе з дрэва фундацыяй князя Караля Радзівіла. Прыпісана да Пакроўскай царквы ў Турцы. У 1890 годзе пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]

Да прамавугольнага зруба далучаны квадратны прытвор і пяцігранная апсіда з нізкімі бакавымі рызніцамі. Аб’ёмы пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў накрыты агульным дахам, цэнтр якога завершаны фігурнай вежкай. Агульную сіметрычна-восевую пабудову царквы парушае прыбудова да бакавога фасада невялікага прыдзела. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Побач з царквой у 19 ст. пастаўлена мураваная двух’ярусная званіца пад шатровым дахам, завершаным галоўкай на чацверыковым барабане (мела 4 званы).
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры трох’ярусны іканастас на 11 абразоў. Абразы 18 — 19 ст.: «Апосталы Фама і Іаан», «Святая Кацярына», фератрон «Маці Божая з дзіцем» і «Георгій Перамоганосец» (мяжа 18 — 19 ст.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
- А. Ю. Пятросава. 786. Петрапаўлаўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
- «Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с., стар. 137.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Вялікія Жухавічы)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Вялікія Жухавічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Вялікія Жухавічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Вялікія Жухавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)