Перайсці да зместу

Свята-Петра-Паўлаўская царква (Рыбакі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
54°31′28″ пн. ш. 26°24′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Рыбакі
Канфесія БПЦ
Епархія Лідская епархія
Дата заснавання 1936
Дата пабудовы 1936 год
Map

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Рыбакі, Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў заходнім боку ад вёскі, на могілках.

Пабудавана ў 1936 годзе з бетонных блокаў.

Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, над якім узведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам. Да франтальнага фасада далучана двух’ярусная чацверыковая званіца, накрытая шатром з галоўкай. Прамавугольная апсіда пад двухсхільным дахам. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Унутры малітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем, адкрыта ў васьмігранны светлавы барабан. Апсіда вылучана 1-ярусным драўляным іканастасам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4