Свята-Петра-Паўлаўская царква (Трабы)
| Славутасць | |
| Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
|---|---|
| | |
| 54°09′31″ пн. ш. 25°54′22″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Трабы |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Лідская епархія |
| Дата пабудовы | 1784 год |
| Статус |
|

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры вёскі. Заснавана каля 1680 годзе, пабудавана ў 1784 годзе з дрэва, перабудавана на мяжы 19 — 20 ст.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Да чатырохсценнага зруба царквы далучана пяцігранная апсіда з нізкімі бакавымі рызніцамі. Двухсхільны дах трохвугольнымі застрэшкамі пераходзіць у вальмавы над апсідай; на галоўным фасадзе і над апсідай завершаны гранёнымі барабанамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. Франтон галоўнага фасада па вуглах завершаны дэкаратыўнымі вежачкамі з гранёнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных ліштвах.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У агульнай прасторы малітоўнай залы перагародкай вылучаны прытвор, на якім размешчаны хоры. Інтэр’ер царквы аформлены ў пачатку 20 ст. Разны іканастас выкананы з пакрытага лакам маронага дубу ў 2 ярусы, расчлянёны калонамі з разным арнаментальным дэкорам. Абраз 18 ст. «Узнясенне».
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 20 ст. перад царквой пастаўлена зрубная двух’ярусная чатырохгранная брама-званіца, завершаная нізкім шатровым васьмерыком з макаўкай.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Трабы)- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Трабы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Трабы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Трабы) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Трабы) на сайце «Архіварта»
