Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дзівін)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Дзівін. Царква Раства Прасв. Багародзіцы.jpg
51°57′33″ пн. ш. 24°34′26,10″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1902 год
Матэрыял драўніна
Лагатып Вікісховішча Свята-Раства-Багародзіцкая царква на Вікісховішчы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква пабудавана ў 1902 годзе з дрэва. Хадайніцтва аб будаўніцтве новай праваслаўнай царквы на месцы струхлелай было пададзена прыхаджанамі ў 1879 годзе.[1]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Мае чатырохчасткавую аб’ёна-прасторавую кампазіцыю: прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з нізкімі бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда. Дамінуючы франтальны аб’ём набыў складаную зрубную кампазіцыю: над прамавугольным папярочным зрубам прытвора з кубападобнай узвышанай цэнтральнай часткай узведзены трох’ярусны васьмярык званіцы, завершаны шатром з макаўкай. Над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму надбудаваны нізкі чатырохгранны пастамент для васьміграннага барабана, завершанага цыбулепадобным купалам. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дашкам. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны разнымі фрызамі і падзорамі. Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Томаш Міхальскі. Маці Божая Жыровіцкая. 1751. МСБК НАН

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 23, воп. 1, спр. 21.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]