Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Русіно)
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
53°05′14″ пн. ш. 26°05′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Русіно |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктар | Мікалай Іосіфавіч Лук'янчык[d] |
Будаўніцтва | 2010—2014 гады |
Стан | дзейнічае |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Русіно Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Закладка першага камня ў сцены будучага храма ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы адбылася 12 жніўня 2010 года. Святочнае набажэнства, прысвечанае закладцы камня ў падмурак храма і яго асвячэнню, узначаліў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан. Набажэнствы спачатку праводзілі ў хаце, потым у цокальным памяшканні храму.
26 ліпеня 2014 года пад кіраўніцтвам архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана адбылося асвячэнне драўлянага Свята-Раства-Багародзіцкага храма. На набажэнстве прысутнічаў архітэктар храма Мікалай Лук’янчык[1][2].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Ацыліндраваныя бярвёны для пабудовы храма былі прывезены з Белавежскай пушчы[3].